Музейная серада

Добры дзень, шаноўныя сябры!

Пачынаем вандраваць дарогамі Напалеона Орды і пунктам прыпынку віртуальнай вандроўкі будзе Ішчална.

Сядзіба Ішчална, паводле пісьмовых крыніц вядома з 1505 года.

13 мая 1876 года тут пабываў Напалеон Орда (фотаздымак 2) і замаляваў сядзібу. Гаспадаром маёнтка ў гэты час быў Баляслаў Важынскі.

На малюнку від з боку сажалкі. На першым плане палац з порцікам на калонах. З правага боку размешчана двухпавярховая, а з левага – аднапавярховая афіцыны (фотаздымак 1).

335