Праект «Сядзіба: гісторыя, падзеі, людзі»

Добры дзень, шаноўныя сябры!
Чарговы выпуск праекта “Сядзіба: гісторыя, падзеі, людзі”.

Напалеон Орда — вядомы беларускі мастак, піяніст, кампазітар, публіцыст, настаўнік 19 стагоддзя.

Нарадзіўся 11 лютага 1807 года ў маёнтку Варацэвічы (зараз Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці).

У сваім жыцці і творчасці ён кіраваўся прынцыпам: «Хто хоць жменяю зямлю носіць, той уздзвігне гару».

Менавіта таму і змог адваяваць у нябыту чароўныя куточкі Беларусі- сядзібы і паркі, замкі і храмы, пакінуць пасля сябе значную музычную спадчыну.

Здольнасць да малявання дасталася яму ад бацькі — Міхаіла Орды — інжынера-фартыфікатара, які будаваў дарогі і каналы на Палессі.

Свой мастацкі дар Напалеон Орда паліраваў у студыі П’ера Жэрара у Парыжы.

У выніку падарожжаў з’явіліся на свет больш чым 1150 работ.

260 з іх складаюць беларускі альбом.

Ад маці — Юзафіны з роду Бутрымовічаў — ён атрымаў музычны талент. У Парыжы яго настаўнікам у музыцы і сябрам стаў Фрэдэрык Шапэн.

З ухвалы Шапэна і Ферэнца Ліста Напалеон Орда ў 1833 годзе выдаў свае творы для фартэпіяна (паланэзы, накцюрны, вальсы, мазуркі), а таксама рамансы і песні.

Два гады (1847-48) быў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы.

Адзіны ў свеце помнік Напалеону Ордзе усталяваны ў 1997 годзе ў Іванава.

У 2007 годзе да 200-годдзя са дня нараджэння мастака і музыканта Нацыянальны банк Беларусі выпусціў памятныя манеты

У яго гонар названы вуліцы ў Мінску, Брэсце,Іванава, Гродна, мастацкая школа ў Іванава і Пінску

У Варацэвічах працуе музей, галерэя Напалеона Орды, а ў 2021 годзе на старых падмурках была адноўлена сядзіба Ордаў і адкрыта музейная экспазіцыя.

404