Праект «Сядзіба: гісторыя, падзеі, людзі»

Добры дзень, дарагія сябры!

Ізноў у гасцях праект “Сядзіба: гісторыя, падзеі, людзі”.

Дзяцінства Напалеона прайшло ў сядзібе, ў сям’і, дзе заўжды панавалі згода, каханне, павага і патрыятызм.

Маці Напалеона, Юзафіна была добрай піяністкай, валодала замежнымі мовамі, таму менавіта яна дала хлопчыку і яго сёстрам добрую пачатковую и музычную адукацыі.

У Напалеона Орды было тры старэйшых сястры і адна малодшая.

Юзафіна 1800 г. н., Караліна (1802- 1892), Эмілія 1804 г. н. і Гартэнзія (1808- 1894).

Сёння Вашай увазе прадстаўляем фотаздымак, Напалеон Орда сярод сясцёр, які быў зроблены 1878 годзе, у час вяселля сына Напалеона, Вітальда з Леанцінай.

626