Праект «Сядзіба: гісторыя, падзеі, людзі»

Добры дзень, дарагія сябры!

Сёння у вас будзе магчымасць пазнаёміцца з сынам Напалеона Орды Вітольдам і яго жонкай Леанцінай.

Вітольд Эдуард Генрых Орда (1844-1911) нарадзіўся 24 красавіка 1844 года ў Парыжы.

Пра жыццё Вітольда захаваліся ўрывістыя згадкі. Дакладна вядома, што Вітольд прыязджаў у Варацэвічы ў 1857 годзе са сваёй маці Ірэнай Бугле, каб праведаць бацьку і мужа.

А 1859 годзе прыязджалі на пахаванне Юзафіны Орды. Хоць Вітольд і не быў моцна прывязаны да бабулі, аднак яе смерць перажываў моцна.

Вітольд служыў у французкай арміі.

У 1878 годзе ажаніўся на Леанціне Орда ( 1861-1886), якая вельмі рана пайшла з жыцця. У іх з Леанцінай была дачка Леанціна (1879-1959) і двое хлопчыкаў, якія памерлі ў дзяцінстве Санс (1881-1881) і Эдвард (1883-1886). Леанціну выхоўвала бабуля, жонка Напалеона Орды, Ірэна Бугле.

Пасля адстаўкі Вітольд Орда жыў з маці ў Парыжы.

564