
Добры дзень, дарагія сябры!
Працягваем вандраваць дарогамі Напалеона Орды. Пунктам прыпынку віртуальнай вандроўкі будзе Ражанка.
Старадаўняя сядзіба роду Пацаў. На паўночнай ускраіне вёскі ўзвышаецца касцёл Святых Пятра і Паўла, узведзены у 1674 годзе з цэглы і бутавага камню.
Наведаўшы Ражанку, Напалеон Орда намаляваў касцёл. Выгляд бакавога і галоўнага фасадаў касцёла. Будынак мае дзве цэнтральныя вежы. Перад касцёлавай брамай месціцца званіца на аркадах (фотаздымак 1).